У Польшчы праходзяць памятныя мерапрыемствы

10 апреля 2018

У Польшчы сёння, у дзень восьмых угодкаў смаленскай авіякатастрофы, праходзяць памятныя мерапрыемствы. 10 красавіка 2010 года пры заходзе на пасадку разбіўся ўрадавы самалёт. Загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі і яго жонка. У Варшаве раніцай была аб’яўлена хвіліна маўчання, затым перад Прэзідэнцкім палацам зачыталі імёны ўсіх загінуўшых. І сёння ж у польскай сталіцы на плошчы Пілсудскага будзе адкрыты помнік ахвярам трагедыі. Ён выкананы ў форме трапа самалёта, які, па задумцы аўтара Ежы Каліны, сімвалізуе пераход з гэтага свету на той.