У Польшчы павышэння зарплаты патрабуюць медсёстры і акушэркі

23 апреля 2015

Агульнанацыянальны пратэст і ў Польшчы. Тут медсёстры і акушэркі патрабуюць павышэння зарплаты. У дзясятках ваяводстваў рэспублікі дэманстрацыі праходзілі ў форме пікетаў, "маршаў маўчання" і мітынгаў. Сярод патрабаванняў - павелічэнне ў бальніцах штата малодшага медыцынскага персаналу і памяншэнне адміністрацыйнай нагрузкі.