У Польшчы пабудавалі вялізны пернікавы гарадок

10 декабря 2019
У польскім гарадку  Глівіцэ майстры стварылі пернікавы гарадок плошчай 80 квадратных метраў. Над стварэннем макета гарадка працавалі больш  за 30 мастакоў і пекараў на працягу  чатырох месяцаў. На маштабную выпечку спатрэбілася тона цеста, больш як 100 кілаграмаў мёду і 30 кілаграмаў цукру. Які лёс чакае смачны горад, стваральнікі пакуль не раскрываюць.