У Польшчы ад выбуху бытавога газу ў жылым доме загінулі тры чалавекі

7 июля 2019

У Польшчы ад выбуху бытавога газу ў жылым доме загінулі тры чалавекі - жанчына і двое дзяцей. Яшчэ чацвёра пацярпелых знаходзяцца ў шпіталі. Усе жыхары дома эвакуіраваны. Вярнуцца ў кватэры ў найбліжэйшы час яны не змогуць - будынак вельмі пашкоджаны.