У Польшчы аб'яўлена агульнанацыянальная жалоба ў сувязі з забойствам мэра Гданьска

18 января 2019

У Польшчы аб'яўлена агульнанацыянальная жалоба ў сувязі з забойствам мэра Гданьска Паўла Адамовіча. У нядзелю на дабрачынным мерапрыемстве на яго быў учынены напад. Развітанне і пахаванне адбудуцца заўтра.

Пасольства Польшчы ў Беларусі адкрые кнігу спачуванняў. Словы падтрымкі можна пакінуць да 21 студзеня.