Супрацоўнікі экстранных службаў шукаюць шахцёра, які прапаў без весткі пасля землетрасення.
Нагадаем, падземныя штуршкі магнітудай 4,9 скалынулі поўдзень краіны напярэдадні. Эпіцэнтр стыхіі залягаў на глыбіні 770 метраў. Землетрасенне справакавала абвал пароды на вугальнай шахце. У момант надзвычайнага здарэння пад зямлёй знаходзіліся 32 чалавекі. Удалося выратавацца ўсім, акрамя аднаго. 15 рабочых атрымалі траўмы, адзін з іх у цяжкім стане.