У Польшчы на авіяшоу ў раку ўпаў самалёт

15 Чэрвеня 2019

Трагедыя ў Польшчы. На авіяшоу ў раку ўпаў самалёт. 

Пілот загінуў (гэта жыхар Германіі). Вадалазы шукалі яго цела некалькі гадзін. Самалёт Як-52 выконваў акрабатычныя фігуры і сутыкнуўся з паверхняй вады. Пасля трагедыі ўсе палёты былі спыненыя. Адзначым, 8 гадоў таму амаль у гэтым жа месцы здарылася аналагічная катастрофа. Тады загінуў польскі пілот.