У Польшчы могуць забараніць ужываць словазлучэнне "польскі канцлагер"

17 августа 2016

На думку ўрада, яно прымушае думаць, што грамадзяне краіны датычныя да злачынстваў нацыстаў. Таму прапаноўваецца альтэрнатыва "нацысцкі канцлагер на польскай тэрыторыі". Парушальнікам пагражае штраф, альбо тэрмін да трох гадоў. Тым часам у Любліне радыкалы запатрабавалі знішчыць помнік Невядомаму салдату. Манумент і так ужо дэмантавалі з-за рэканструкцыі плошчы і перамясцілі на могілкі. Але актывісты патрабуюць, каб скульптуру прыбралі і адтуль.