У Польшчы больш за 10 000 чалавек выйшлі на "Марш жывых"

17 апреля 2015

У Польшчы больш за 10 000 чалавек выйшлі на "Марш жывых", які прайшоў па тэрыторыі былога канцлагера Асвенцым. Удзел у шэсці прынялі былыя вязні канцлагера, нашчадкі зняволеных, моладзь з больш як 45 краін свету, а таксама польскія школьнікі. У гады Другой сусветнай вайны нацысцкая Германія знішчыла шэсць мільёнаў яўрэяў. У адным толькі Асвенцыме - найбуйнейшым з лагераў смерці - было забіта звыш мільёна вязняў.