У Польшчы 5 чалавек памерлі ад пераахаладжэння

28 февраля 2018

У Польшчы 5 чалавек памерлі ад пераахаладжэння, пасля таго як тэмпература ўначы ўпала ў некаторых раёнах да мінус 22-х. Паводле звестак паліцыі, гэтай зімой ахвярамі маразоў у рэспубліцы сталі 58 чалавек. У некаторых гарадах, асабліва на ўсходзе, дзе тэмпература ніжэй, улады распарадзіліся размясціць на вуліцах вугальныя абагравальнікі, каб дапамагчы людзям сагрэцца.