У Падмаскоўі развітваюцца з Міхаілам Задорнавым

12 ноября 2017

У Падмаскоўі ў гэтыя хвіліны развітваюцца з сатырыкам Міхаілам Задорнавым. Артыста не стала 10 лістапада. Ён памёр пасля працяглай хваробы на 70-м годзе жыцця. Каля клінікі сабраліся дзясяткі чалавек. Цырымонія праходзіць у закрытым рэжыме, як пісьменнік распарадзіўся перад смерцю. Пахаваны Міхаіл Задорнаў будзе ў Латвіі, дзе нарадзіўся.