У Падмаскоўі 9-класнік учыніў страляніну ў школе

5 сентября 2017

Чацвёра чалавек пацярпелі, уключаючы траіх падлеткаў. Іх шпіталізавалі. Цяжкія траўмы галавы атрымала настаўніца матэматыкі. Зараз яна ў рэанімацыі. Стралок - былы вучань школы. Ён уварваўся на заняткі з пнеўматычнай стрэльбай і малатком. Іх ён пранёс пад плашчом міма аховы. Юнак некалькі разоў стрэліў у паветра, раскідаў дымавыя шашкі і пачаў збіваць класнага кіраўніка. Вучні былі так напалоханыя, што сталі скакаць з вокнаў. Пасля НЗ паліцыя вывела ўсіх навучэнцаў з будынка. Стралка затрымалі. Узбуджана крымінальная справа аб хуліганстве.