У падтрымку бежанцаў да рэзідэнцыі прэзідэнта Польшчы выйшлі польскія дэманстранты

6 октября 2021

Дзеянні афіцыйнай Варшавы на мяжы з Беларуссю не застаюцца незаўважанымі самімі палякамі. Дзясяткі людзей сабраліся каля рэзідэнцыі прэзідэнта Анджэя Дуды з заклікам да польскіх улад не ўтойваць ад сусветнай супольнасці свае злачынствы і даць доступ у прымежны рэгіён медыкам, юрыстам, працаўнікам СМІ і прадстаўнікам няўрадавых арганізацый.

Падчас мітынгу актывісты ўшанавалі памяць ахвяр польскіх улад. Мігрантаў, якія загінулі за апошнія месяцы ў пошуках абяцанага лепшага жыцця. Сама меней шэсць чалавек пазбавіліся жыцця з-за нялюдскага абыходжання і абыякавасці. Адмаўляючыся дапамагаць бежанцам, Варшава, па сутнасці, выракла іх на халодную і галодную смерць.