У Піцеры мужчына адкрыў агонь па прахожых і пагражаў узарваць дом

3 сентября 2018

Надзвычайнае здарэнне ў Санкт-Пецярбургу. Мужчына адкрыў агонь з акна дома па дзіцячай пляцоўцы. У руках у стралка была паляўнічая стрэльба. Пазней ён пагражаў суседзям узарваць дом. Паліцэйскія ачапілі шматпавярхоўку, перакрылі вуліцу і пачалі перамовы. Праз некалькі гадзін стралка затрымалі. 44-гадовы жыхар дома быў п’яны і меў патрэбу ў псіхіятрычнай дапамозе. На шчасце, ніхто не пацярпеў.