У Перу ўпаў у прорву пасажырскі аўтобус

22 февраля 2018
У выніку ДТЗ загінулі не менш як 30 чалавек, яшчэ 23 былі шпіталізаваныя ў бальніцы з траўмамі рознай ступені цяжару. Аўтобус з пасажырамі, які выконваў міжгародны рэйс, перавярнуўся на хуткаснай аўтастрадзе і сарваўся ў прорву з вышыні каля 200 метраў. Паводле папярэдніх даных, вадзіцель страціў кантроль над кіраваннем.