У Перу з размахам адзначылі традыцыйнае свята, якое стала нацыянальным - Дзень клоўна

26 мая 2019

Сотні людзей, апранутых у яркія касцюмы і парыкі,  прайшлі па вуліцах Лімы, забаўляючы прахожых і дзяцей. Свята з'явілася больш за 10 гадоў таму ў гонар вядомага ў Перу клоўна  па мянушцы Тоні. У 80-х ён у складзе шапіто  раз'язджаў па самых бедных раёнах краіны і радаваў людзей бясплатнымі паказамі.