У Перу аўтобус упаў у прорву

20 декабря 2013
Загінулі 15 чалавек, яшчэ каля 40 атрымалі сур'ёзныя траўмы. Сярод загінуўшых - аднагадовае дзіця. На месцы здарэння да гэтага часу працуюць ратавальнікі. Аварыя адбылася ў дэпартаменце Анкаш, недалёка ад сталіцы Лімы. Паводле папярэдніх даных, прычынай падзення аўтобуса ў 30-метровую прорву стала перавышэнне хуткасці.