У Пермскім краі шасцікласнік адкрыў страляніну ў школе

18 октября 2021

Страляніна ў расійскай школе. У Пермскім краі шасцікласнік прыйшоў на ўрокі з агнястрэльнай зброяй, якую выкраў у бацькі. Ён паспеў некалькі разоў стрэліць. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Школьніка абясшкодзіла дырэктар школы. Зараз малалетні стралок затрыманы. Як паведамляюць крыніцы, ён хацеў пакараць дзяўчынку, якая яго крыўдзіла.