У Пекіне заявілі аб неабходнасці мадэрнізаваць і ўмацоўваць армію Кітая

18 октября 2017
Старшыня КНР адзначыў, што краіне неабходна стварыць магутныя мадэрнізаваныя сухапутныя войскі, ваенна-марскі флот, ваенна-паветраныя сілы, ракетныя войскі і войскі стратэгічнай падтрымкі. Паводле слоў Сі Цзіньпіна, трэба ўсебакова мадэрнізаваць ваенную тэорыю, армейскія арганізацыйныя формы, падрыхтоўку ваенных кадраў, а таксама ўзбраенне і ваенную тэхніку. Ужо да сярэдзіны гэтага стагоддзя Кітай мае намер цалкам ператварыць народную армію ва ўзброеныя сілы перадавога сусветнага ўзроўню.