У Пекіне выпаў першы снег

7 ноября 2021

Паўночны Кітай засыпала снегам. Тэмпература паветра ўпала ніжэй за нуль. У некаторых раёнах вышыня снежнага покрыва дасягнула 30 сантыметраў. У Пекіне першы ў сезоне снегапад суправаджаўся моцным ветрам, што прывяло да перабояў у працы транспарту. Больш як 160 аўтобусных маршрутаў былі спыненыя, таксама зачыненыя некаторыя ўчасткі шэрагу хуткасных аўтамагістраляў.