У Пекіне прайшлі перамовы лідараў Кітая і Паўночнай Карэі

28 марта 2018

Для прэзідэнта КНДР гэта першы замежны візіт за час прыходу да ўлады. Кім Чэн Ын і Сі Цзіньпін абмяняліся меркаваннямі па міжнародным парадку дня і сітуацыі на Карэйскім паўвостраве. Пекін заклікаў да ўмацавання ўзаемаадносін і пастаяннага падтрымання кантактаў. У сваю чаргу кіраўнік Паўночнай Карэі выказаў гатоўнасць да дыялогу са Злучанымі Штатамі Амерыкі і Паўднёвай Карэяй. Кім Чэн Ын пацвердзіў гатоўнасць пачацьу дэнуклеарызацыю Карэйскага паўвострава пры прыдатных умовах з боку Сеула і Вашынгтона.