Грандыёзныя ўрачыстасці сёння праходзяць па ўсім Кітаі: Народная рэспубліка адзначае 70-ю гадавіну са дня стварэння. Гэта першы вялікі юбілей краіны з тых часоў, як Кітай стаў супердзяржавай. Асноўнае месца свята - плошча Цяньаньмэнь, менавіта там 70 гадоў назад кіраўнік Кампартыі Мао Цзэдун абвясціў аб стварэнні КНР. І сёння адтуль жа Кіраўнік дзяржавы Сі Цзіньпін звярнуўся да народа са святочнай прамовай, адзначыўшы, што Рэспубліка працягне ўзаемавыгадную стратэгію большай адкрытасці знешняму свету.
Сёння ж у Пекіне прайшоў найбуйнейшы за апошнія дзесяцігоддзі двухгадзінны ваенны парад. 100 тысяч гледачоў убачылі шэсце з удзелам 15-ці тысяч вайскоўцаў, 580-ці адзінак тэхнікі і 160-ці самалётаў. А завяршэннем свята стаў грандыёзны канцэрт і феерверк.
У Пекіне прайшоў найбуйнейшы за апошнія дзесяцігоддзі двухгадзінны ваенны парад
1 октября 2019













