У Пекіне адкрыўся штогадовы міжнародны аўтасалон

25 апреля 2018

Сёння ў Пекіне адкрыўся штогадовы міжнародны аўтасалон. Тут больш за тысячу навінак і дзясяткі канцэпткараў ад гігантаў машынабудавання. Асобная ўвага не толькі машынам, але іх прэзентацыям. Так, шматлікія аўтамабілі літаральна параць у паветры. Большасць мадэляў арыентаваныя ў першую чаргу на кітайскі рынак. На аўтасалоне, вядома, не абышлося без электракараў. Некаторыя з іх нават абсталяваныя сістэмай кіравання, якая цалкам замяняе вадзіцеля.