У Пекіне адкрыўся аўтасалон AutoChina-2014

22 апреля 2014

У сталіцы Кітая адкрыўся чарговы аўтасалон гэтага года пад назвай AutoChina-2014. Гэтае прэстыжнае матор-шоу праводзіцца раз за два гады. Сёлета прэзентуюць больш за тысячу аўтамабіляў. 118 мадэляў гледачы ўбачаць упершыню. На пачатку работы аўтасалона навінкі сусветных аўтавытворцаў паказваюць журналістам і таксама экспертам у гэтай галіне, а затым адкрываюць доступ у выставачны цэнтр для ўсіх ахвотнікаў.