У Пекіне з-за моцнага смогу ўпершыню аб'яўлены "чырвоны" максімальны ўзровень небяспекі

8 декабря 2015

У кітайскай сталіцы і шэрагу буйных гарадоў зачынены школы, спынілі працу прадпрыемствы, уведзена забарона на карыстанне асабістым транспартам. Адзначым, смог у Кітаі - з'ява не рэдкая, ён выкліканы выкарыстаннем вугалю ў якасці паліва, выхлапнымі газамі машын і будаўнічым пылам. Але апошнім часам сітуацыя стала крытычнай. Чакаецца, што ў чацвер экстранныя меры могуць быць зняты - да Пекіна падыдзе халодны паветраны фронт.