У парку забаў Disney World алігатар схапіў і пацягнуў у ваду двухгадовае дзіця

15 июня 2016

Трагедыя ў амерыканскім парку забаў Disney World у штаце Фларыда: алігатар, на вачах у бацькоў, пацягнуў у ваду двухгадовае дзіця. Паводле слоў відавочцаў, кракадзіл быў больш за два метры ў даўжыню. Сям'я знаходзілася на беразе аднаго з мясцовых азёр "Лагуна сямі мораў", калі кракадзіл напаў на дзіця. Бацькі хлопчыка кінуліся ў ваду, але выратаваць яго так і не змаглі. Пошукі працягваюцца.