У парках пачаўся маляўнічы сезон цвіцення сакуры. На вуліцах Пекіна зноў гуляюць людзі

26 марта 2020
Разам з адраджэннем прыроды нармалізуецца паўсядзённае жыццё кітайцаў. На вуліцах Пекіна зноў гуляюць людзі. Пасля зацяжнога каранціну для іх гэта ў прамым сэнсе глыток свежага паветра. У мясцовых парках пачаўся маляўнічы сезон цвіцення сакуры. 

Кітай упэўнена апраўляецца ад наступстваў каранавіруса. У краіне паправілася больш як 90 працэнтаў пацыентаў.