У Парыжы "жоўтыя камізэлькі" разганяюць слёзатачывым газам

26 января 2019

У Парыжы сёння зноў цяжка дыхаць. Мітынгуючых актывістаў "жоўтых камізэлек" разганяюць слёзатачывым газам.

У Парыжы і іншых французскіх гарадах разгарнулася 11-я акцыя пратэсту. Актывісты патрабуюць ад улад рэспублікі спынення эканамічных рэформ і адстаўкі прэзідэнта Эмануэля Макрона. І гэта, нягледзячы на тое, што лідар паабяцаў наведаць усе рэгіёны ў Францыі ў рамках нацыянальных дэбатаў. Зрэшты, шматлікія палітыкі і эксперты ўпэўненыя, што "нацыянальная кансультацыя" скончыцца правалам. У сталіцы сёння ўвогуле на мітынг прыйшлі парадку 1,5 тысячы чалавек. Чакаецца, што акцыя пратэсту працягнецца да глыбокай ночы.