У Парыжы завяршыўся чарговы раўнд перамоў у нармандскім фармаце па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне. Намеснікі міністраў замежных спраў Расіі, Францыі, Германіі і Украіны абмяркоўвалі пераход ад этапу спынення агню і адвядзення цяжкіх узбраенняў да палітычнага працэсу. Каб працэс выканання мінскіх пагадненняў выйшаў на новы ўзровень, Кіеў пагадзіўся на стварэнне дадатковых чатырох кантактных груп, у тым ліку па пытаннях бяспекі і гуманітарнай дапамогі. МЗС Украіны адзначае, што дата правядзення наступнай сустрэчы нармандскай чацвёркі будзе залежаць ад выканання бакамі мінскіх дамоўленасцяў, ад рашэнняў лідараў дзяржаў і развіцця сітуацыі на ўсходзе краіны.
У Парыжы завяршыўся чарговы раўнд перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне
26 марта 2015













