У Парыжы завяршыўся Тыдзень моды

6 марта 2019

Яркім пунктам у марафоне дызайнерскіх паказаў стала раскошнае дэфіле дома "Шанэль". Мадэлі прадэманстравалі апошнюю калекцыю дырэктара брэнда - Карла Лагерфельда, які памёр. Шоу запомнілася асобай атмасферай. Подыум быў пераўтвораны ў альпійскую вёску са штучным снегам і высокімі дэкарацыямі з краявідамі заснежаных гор. На закрыцці паказу манекеншчыцы легендарнага куцюр’е і запрошаныя не стрымлівалі эмоцый.