У Парыжы забаранілі ўжыванне алкаголю на берагах рэк і каналаў

12 мая 2020
У Францыі ў першай фазе зняцця лакдаўну ўвялі новыя забароны. У Парыжы забаранілі ўжыванне алкаголю на берагах рэк і каналаў. Забарона прынятая праз невыкананне мер сацыяльнага дыстанцавання людзьмі ў першыя ж гадзіны пасля паслаблення рэжыму карантыну. У добрае надвор'е дзясяткі людзей пачалі збірацца на беразе канала Сен-Мартэн у Парыжы.