У сталіцы Францыі ўпершыню за апошнія тры гады сабраліся лідары краін "нармандскай чацвёркі"

15 декабря 2019
Склад квартэта напалову абнавіўся, але мэты засталіся ранейшымі - мір на паўднёвым усходзе Украіны. 8 гадзін перамоў у розных фарматах, у тым ліку і першая сустрэча двух Уладзіміраў - Зяленскага і Пуціна.  Сустрэча першая, але відавочна не апошняя. Праз чатыры месяцы лідары "чацвёркі" зноў збяруцца. Меркавана - у Берліне. У Парыжы ў першую чаргу абмеркавалі абмен дзясяткамі палонных па схеме "ўсіх на ўсіх", поўнае спыненне агню і развядзенне сіл - гэта, вядома, было б лепшым падарункам жыхарам Украіны да Новага года. А вось другая порцыя дамоўленасцяў усё яшчэ даносіцца афтэршокамі. Формула Штанмаера стала формулай пацяплення нармандскіх адносін. Напярэдадні ва ўкраінскай Радзе вырашылі прадоўжыць дзеянне закону аб самакіраванні ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей. А Уладзімір Зяленскі ўнёс у Вярхоўную раду законапраект аб змяненнях у канстытуцыі, якія датычацца дэцэнтралізацыі ўкраінскай улады. Гэта значыць, мінскія дамоўленасці сталі базісам і парыжскай сустрэчы.

Нягледзячы на скепсіс асобных палітыкаў і экспертаў, аб чым удалося і не ўдалося дамовіцца на Елісейскіх палях? 

За сустрэчамі ўважліва сачыла Марыя Пятрашка (відэа)