Больш як 120 тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Францыі на пратэсты супраць санітарных пашпартоў. Без іх зараз не пускаюць у грамадскія месцы і транспарт. Самая буйная маніфестацыя прайшла ў Парыжы і абвінулася беспарадкамі. У раёне Елісейскіх палёў адбыліся сутыкненні, у якіх пацярпелі паліцэйскія. Затрыманыя каля 100 чалавек. А ў Тулузе сутычкі ўспыхнулі паміж дзвюма групамі актывістаў. Ёсць пацярпелыя. Паліцыя адрэагавала жорстка - у ход пайшлі слёзатачывы газ і пярцовыя балончыкі.
Мітынг супраць COVID-абмежаванняў у Вене
Мітынгі пракаціліся і па аўстрыйскай сталіцы. Тысяча праціўнікаў антыкаранавірусных мер выйшлі на вуліцы Вены.
І тут не абышлося без сутыкненняў.
Пратэстуючыя прайшлі па еўраквартале ў Бруселі
А гэта марш пратэсту супраць кавідных абмежаванняў у Бруселі. Ён прайшоў у квартале, дзе размешчаныя офісы ўстаноў Еўрасаюза. Акцыя сабрала каля 3000 чалавек.
У Барселоне прайшоў мітынг за незалежнасць
У Барселоне тысячы каталонцаў прайшлі маршам, патрабуючы незалежнасці ад Іспаніі. Паводле розных звестак, на вуліцы выйшлі ад 100 да 400 тысяч чалавек. Мітынгуючыя падышлі да будынка галоўнага паліцэйскага ўпраўлення Іспаніі і пачалі закідваць яго туалетнай паперай і смеццем. Пратэст скончыўся сутыкненнямі і затрыманнямі.













