У Парыжы ў штаб-кватэры Міжнароднага валютнага фонду ўзарваўся канверт з бомбай

16 марта 2017
66-гадовы супрацоўнік, які ўскрыў паштовую пасылку, дасланую невядомымі, атрымаў апёкі твару і рук. Сам будынак, у якім размешчаны офіс, не пашкоджаны. На месцы працуюць пажарныя і паліцэйскія. З будынка эвакуіравалі 150 чалавек. Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд назваў выбух у парыжскім офісе МВФ тэрактам.