У Парыжы ў самым разгары Тыдзень высокай моды

4 июля 2013
Новую калекцыю ад куцюр Дома Валянціна прэзентавалі дызайнеры П'ер Паала Пічыёлі і Марыя Грацыя Кіуры. Шоу, якое прайшло ў раскошнай зале знакамітага парыжскага гатэля, наведалі шведскія манархі-маладажоны - прынцэса Мадлен і яе муж Крыстафер О'Ніл. Мадэлі хадзілі па подыуме ва ўборах з прынтамі дзікіх жывёл Афрыкі. Прапанавалі куцюр'е і навеяныя Асманскай імперыяй сукенкі і мангольскія кашміровыя паліто з футравай аблямоўкай, а таксама вячэрнія сукенкі з французскай парчы. Увагу гледачоў прыцягнулі раскошныя ўборы, вышытыя камянямі і рознакаляровымі пацеркамі ў стылі Рэнесанс.