У Парыжы памёр Джоні Холідэй

6 декабря 2017

У Парыжы памёр ад раку лёгкіх легендарны французскі акцёр, спявак і кампазітар Джоні Холідэй. Яму было 74 гады. Шмат гадоў Джоні Холідэя называлі французскім Элвісам Прэслі. Яго сапраўднае імя Жан-Філіп Леа Смет. Выступаць ён пачаў яшчэ ў школе: выконваў песні ў эстрадным шоу. 18 яго альбомаў сталі плацінавымі. А тыражы дыскаў склалі звыш 110 тысяч экзэмпляраў.