У Парыжы стартаваў самы эпатажны Тыдзень моды

6 марта 2015

Пачатак шоу паклала маляўнічае дэфіле. Мадэлі прадэманстравалі ніжнюю бялізну і купальнікі сезона восень-зіма 2015-2016. Дзяўчаты выходзілі на подыум з рознымі аксесуарамі ў выглядзе мудрагелістых галаўных убораў, надзіманых кругоў і нават вялікіх гумовых акул. Адметнасцю дэфіле стала шоу мыльных бурбалак і музычнае суправаджэнне вядомага рэпера Снуп Дога.