У Парыжы стартавала Міжнародная канферэнцыя па клімаце

30 ноября 2015

Палітыкі маюць намер заключыць прынцыпова новую дамову, якая зменіць дзеючы так званы Кіёцкі пратакол. Беларусь на форуме прадстаўляюць дэлегацыі міністэрстваў прыроды і замежных спраў, а таксама эксперты па пытаннях змянення клімату. Напярэдадні саміту Мінск заявіў, што падтрымлівае калектыўныя намаганні па недапушчэнні павышэння сярэднесусветнай тэмпературы больш чым на 2 градусы Цэльсія.

Франсуа Аланд, Прэзідэнт Францыі: "Гэта гістарычны дзень. Францыя прымае 150 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, тысячы дэлегатаў з усяго свету. Гаворка ідзе аб будучыні нашай планеты. Ад рашэнняў, якія будуць прынятыя па выніках канферэнцыі, будуць залежаць лёсы мільярдаў людзей".

Тут - на палях саміту - запланаваныя найважнейшыя двухбаковыя сустрэчы. Галоўная інтрыга - магчымая сустрэча расійскага лідара і кіраўніка Турцыі. Месца, дзе праходзіць канферэнцыя, пад аховай сіл ААН: зона Ле-Буржэ акружаная некалькімі паліцэйскімі кардонамі, у паветры пастаянна баражуюць верталёты, на шляху картэжаў дзяжураць снайперы. У горадзе часткова перакрыты рух. Улады забаранілі праводзіць у Парыжы якія-небудзь мітынгі, аднак, нягледзячы на гэта, шэсці былі арганізаваныя. Не абышлося і без сутыкненняў з паліцыяй. Звыш сотні чалавек затрыманыя.