У дзелавым раёне французскай сталіцы невядомы раніў у шыю радавога, які патруляваў вакзал. Пацярпелы быў дастаўлены ў бальніцу, зараз яго жыццю нічога не пагражае. Зламысніка, якому ўдалося ўцячы, відавочцы здарэння апісваюць як выхадца з Афрыкі. Мужчына быў апрануты ў белы арабскі халат. Да расследавання падключыўся антытэрарыстычны аддзел парыжскай паліцыі.














