У Парыжы падпісаны "Крайстчарчскі заклік"

16 мая 2019
Гэта план  па процідзеянні экстрэмізму ў Інтэрнэце, названы ў гонар горада ў Новай Зеландыі. Там быў учынены  тэракт у мячэцях. Сярод мер - распрацоўка інструментаў   для прадухілення загрузкі гвалтоўнага кантэнту  і барацьба  з прычынамі экстрэмізму.  Дакумент падпісалі прадстаўнікі дзевяці  дзяржаў, а таксама  старшыня Еўракамісіі і кіраўнікі вядучых  інтэрнэт-кампаній,   у тым ліку Facebook, Google, Twitter і Youtube.