У Парыжы адзначылі 130-гадовы юбілей Эйфелевай вежы

16 мая 2019
Светлавое шоу ў Парыжы. У сталіцы Францыі адзначылі 130-гадовы юбілей Эйфелевай вежы. 15  мая 1889 года яна ўпершыню была адкрыта для наведвальнікаў. 

"Вялікая жалезная дама"  даўно стала сімвалам Парыжа. Пабудавалі яе на час  для Сусветнай выставы, і спачатку многія французы  называлі  непрыгожым тварэнне інжынера і архітэктара  Гюстава Эйфеля. Але ішоў час. Вока парыжан прывыкала да будынка, а госці сталіцы Францыі спяшаліся падняцца на Эйфелеву вежу і ўбачыць Парыж з вышыні. На сённяшні  дзень збудаванне наведваюць каля 7 мільёнаў чалавек за год.