У Парыжы супрацоўнік прэфектуры напаў з нажом на паліцэйскі ўчастак. Чатыры чалавекі загінулі. Злачынец быў ліквідаваны. Тэрыторыя вакол месца НЗ ачэпленая. Закрыты найбліжэйшыя станцыі метро. На месцы злачынства знаходзяцца прэзідэнт краіны, прэм'ер-міністр і кіраўнік МУС. Зараз высвятляюцца матывы зламысніка. У кватэры падазронага праводзіцца вобыск. Вядома, што сам ён на працягу 20-ці гадоў працаваў у прэфектуры інжынерам па электроніцы.
У Парыжы мужчына напаў на паліцэйскіх
3 октября 2019













