У Парыжы марш пратэсту прафсаюзаў супраць закону аб працы павярнуўся беспарадкамі

15 сентября 2016

На акцыю ў цэнтры горада выйшлі каля 40 тысяч чалавек. З мірнага шэсце перайшло ў сутычкі, натоўп закрычаў абразлівыя лозунгі на адрас праваахоўнікаў, а пасля ў ход пайшлі дымавыя шашкі. Ёсць пацярпелыя з абодвух бакоў. Галоўнае патрабаванне маніфестантаў - адмена закону аб працоўнай рэформе. Норма дазваляе кіраўнікам самастойна вырашаць пытанні аб'ёму нагрузкі і аплаты працы падпарадкаваных.