У Парыжы з-за бомбы часоў ВАВ эвакуіравалі жылыя кварталы

18 февраля 2019

Тэрміновая эвакуацыя   ў Парыжы. Амаль дзве тысячы чалавек пакінулі жылыя кварталы   на поўначы французскай сталіцы   з-за выяўленай бомбы часоў Другой сусветнай вайны. На час працы сапёраў   людзей размясцілі   ў муніцыпальных будынках і спартзалах. У раёне перапынілі чыгуначны і аўтамабільны рух. Паведамляецца, што бомба знаходзілася пад зямлёй    каля акруговай дарогі. Пасля таго, як яе дасталі, снарад змясцілі ў спецыяльны кантэйнер для боепрыпасаў і паспяхова падарвалі.