У Парыжы аўтамабіль наехаў на групу вайскоўцаў

9 августа 2017

Інцыдэнт адбыўся, калі салдаты выходзілі з казармы. Сама меней 8 чалавек пацярпелі, але іх жыццям нішто не пагражае. Злачынец уцёк з месца здарэння.

Улады ўпэўнены, што атака была спланаванай. Відавочцы гавораць, што вадзіцель чакаў выхаду вайскоўцаў. Папярэдне паліцыя расцэньвае напад як тэракт. Злачынец аб’яўлены ў вышук.

Дарогі вакол месца здарэння ў Парыжы перакрытыя. Адзначым, за апошнія два з паловай гады ў Францыі падчас серыі тэрактаў загінулі больш за дзве сотні чалавек. Павышаны меры бяспекі.