У Парыжы 14-ю суботу запар не сціхаюць акцыі пратэсту

16 февраля 2019

У Парыжы вось ужо 14-ю суботу запар не сціхаюць акцыі пратэсту. Паліцыя ўжывае слёзатачывы газ і электрашокавыя гранаты. Пратэсты "жоўтых камізэлек" суправаджаюцца беспарадкамі і сутыкненнямі з супрацоўнікамі правапарадку.

З сярэдзіны лістапада арыштаваныя амаль 10 000 удзельнікаў акцый пратэсту. Не менш як 10 чалавек загінулі. Аднаму дэманстранту з "жоўтых камізэлек" выбухам святлошумавой гранаты адарвала кісць. У гэтую суботу мітынгі таксама праходзяць у Тулузе і Гаўры, Руане і Страсбургу.