У Парыж зараз можна адправіцца і на трактары

3 сентября 2015

Такую акцыю пратэсту праводзяць французскія фермеры, якія не задаволеныя мерамі ўладаў у пытанні пагашэння крызісу ў сельскай гаспадарцы. У французскай сталіцы збяруцца каля 5 тысяч фермераў з Брэтані, Нармандыі, Бургундыі і цэнтральных раёнаў краіны. У ліпені яны некалькі разоў блакіравалі рух у рэгіянальных цэнтрах Францыі. Тады ўрад аб'явіў аб тэрміновым плане дапамогі жывёлагадоўлі. Дарэчы, сустрэча міністраў сельскай гаспадаркі ЕС пройдзе на наступным тыдні.