У Пакістане завяршылася выпрабаванне ракеты сярэдняй далёкасці Хатф 4 Шахін-1

10 апреля 2013

У Пакістане завяршылася  паспяховае выпрабаванне мадэрнізаванай балістычнай ракеты сярэдняй далёкасці Хатф 4 Шахін-1. Яе далёкасць складае 900 кіламетраў. Ракета здольная несці як ядзерныя, так і звычайныя боегалоўкі. У працэсе выпрабаванняў яна паразіла вучэбную цэль у моры.  Згодна з рознымі звесткамі, у Пакістана каля сотні ядзерных боегаловак, прычым большая частка з іх створана за апошнія гады.