У Пакістане сышла лавіна

12 марта 2020
Надзвычайнае здарэнне на паўночным захадзе Пакістана. У адной з правінцый сышла магутная лавіна. Пад снежнымі заваламі апынуліся 3 машыны. Выратавальная аперацыя працягвалася 14 гадзін. Уцалелі 7 чалавек, 5 - загінулі. Стан некаторых пацярпелых ацэньваецца як крытычны.