У Пакістане смяротнік учыніў выбух

14 июля 2018

Як мінімум 128 чалавек загінулі, яшчэ больш як сто атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Тэракт прагрымеў у горадзе Мастунг падчас перадвыбарнага мітынгу. Сярод ахвяраў - кандыдат ад Нацыянальнай партыі Авамі Сірадж Раізані. СМІ мяркуюць, што менавіта ён і быў мэтай. Адказнасць за выбух узяла на сябе групоўка "Ісламская дзяржава".

Нагадаем, агульнанацыянальныя выбары ў Пакістане адбудуцца 25 ліпеня.